Інцэст

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яна таксама мае права на інцэст

- Марыська, выходзь за мяне замуж
- Не магу, у нас у сям'і ўхаляюцца толькі шлюбы паміж
блізкімі сваякамі. Маці замужам за татам, бабуля за дзядуляй

~ Дзеці пра інцэст

Ты ды я
Нас, таварыш, двое!

~ Паэт пра інцэст

Інцэст - найнезвычайнейшы і найдасканалейшы разнавід каханьня, які толькі магчымы паміж дзьвума людзьмі, хаця канечне ў прыродзе існуе інцэст і паміж большай колькасьцю людзей, але ў Эўропе ён забаронены, там кранацца яго мы не будзем.

Ён дайшоў да нас з глыбіні стагодьдзяў і зь цягам часу аброс усемагчымымі рытуаламі і звычыямі, хаця шмат хто па ранейшаму прыходзіць у органы ЗАГСу і, каб заерэстраваць свой інцэст, але яны зануды і толькі дарма адцягваюць на сябе нашу ўвагу.

Гістарычная даведка[правіць]

Цяпер ужо даволі цяжка сказаць, калі ў першыню людзі пачалі займацца інцэстам. Хтосьці сьцвярджае, што прымітыўныя формы інцэсту зьявіліся разам з чалавекам, але даказаць гэта ані не магчыма, таму што нашы далёкія продкі не карысталіся пісьмом, а па першых парнаграфічных выявах не магчыма даведацца кім былі тыя, каго намаляваў пячорны мастак.

Таму звычайна навукоўцы пачынаюць адлік гісторыі інцэста з часоў ягіпецкіх фараонаў, якія займаліся толькі ім і Рымскае імперыі дзе гэты разнавід каханьня таксама ўхваляўся. Больш таго, менавіта рымляне прыдумалі інцэсту яго паэтычнае імя.

Даволі працяглы час, інцэст быў дазволены толькі ў вышэйшых слаях грамадцтва. Простыя людзі былі вымушаны абмяжоўвацца звычайным сэксам. Калі ж хто зь іх ўсё ткі вырашаў паспрабаваць інцэст, на яго глядзелі, як на ёлупа, большасьць знаёмых і нават незнаёмых людзей асуджала. У сярэдневеччы не абцяжараных шляхецкім тытулам аматараў інцэста чакалі моцныя непрыемнасьці і асуджэньне ня толькі землякоў. А ў пратэстантцкае Эўропе маглі і на кастры спаліць, ці што яшчэ горш абмазаць нямецкім салам і кінуць у заселены партызанамі лес.

Становішча зьмянілася толькі ў XVII - XVIII стагодьдзях, калі інцэст быў дазволены ўва ўсіх слаях грамадцтва. Тым ня меньш ажно да пачатку двадцатага стагодьдзя шмат дзе на інцэст глядзелі скрозь пальцы, а некаторыя працягвалі асуджаць. Менавіта гэтыя цемрашалы распачалі кампанію па дыскрыдытацыі інцэсту, сьцвярджаючы, што ён вядзе кідае дзяўчын у кабалу да хлопцаў, ці нават зьвязвае па рукох і нагох іх абодвух. Тым ня меньш інцэст існуе па-ранейшаму, больш таго, ад часу маладыя людзі, а сьледам за імі і людзі сталага ўзросту вырашыўшыя заняцца інцэстам дзеляцца між сабой інцэстуальнымі рытуаламі распаўсюджанымі ў іхных краінах.

Што гэта такое[правіць]

Яны ўжо зараз гатовы заняцца інцэстам

Дык што гэта за зьвер такі гэты інцэст. Інцэст мае любые - гэта сэксуальныя адносіны паміж сваякамі. Некаторыя лічаць, што інцэст магчымы паміж бацькамі і дзецьмі, паміж братамі і сёстрамі, дзядзькамі і цёткамі ды іхнымі пляменьнікамі, альбо паміж бабулямі і дзядулямі ды ўнукамі. Аднак, панове, гэта не інцэст, а вычварэнства нейкае.

Які ж можа быць інцэст з тым, хто вам дупу падмываў і пампэрсы мяняў у дзяцінстве. Ці з тым зь кім вы колісь у доктара гулялі. Не дурыце мне галаву, панове.

Дзеля сапраўднага інцэсту хлопец зь дзяўчынаю павінны прайсці абрад ініцыяцыі, падчас якога яны атрымаюць адно на дваіх прозьвішча, ну й яшчэ ўладкуюць сьвята для іншых сваякоў, каб ім таксама не было сумна.

Зрэшты, некаторыя ня надта сумленныя асобы, падчас ініцыяцыі пакідаюць сабе старыя прозьвішчы, але ў дадзеным выпадку іхныя адносіны будуць зьяўляцца не інцэстам, а толькі адно, што повадам сабрацца ўсім разам і зладзіць п'янку

А што далей, як такія людзі ў вочы дзецям сваім глядзець будуць, як растлумацаць ім, што ў той час, калі ўсе іхныя сябры ці проста аднаклясьнікі ёсьць вынікам інцэста іх саміх нарадзілі і выхавалі па сутнасьці чужыя адно аднаму людзі.

Я не кажу ўжо аб калегах па працы. Ды што там. Нават выпадковыя знаёмыя ўбачыўшы ў іх пярсьцёнак на пальцы і даведаўшыся аб тым, што яны маюць шлюб не са сваяком будуць вярцець пальцам у скроні, калі толькі самі не ёсьць цемрашаламі, якія не прымаюць інцэста.

Таму, панове, калі вы не жадаеце ў вачох грамадцтва выглядаць ёлупам ці вылузаю, сустрэўшы як вам здаецца сваю другую палоўку не йдзіце на поўмеры, а прапануйце ім паспаліты інцэст

Альтэрнатыўныя разнавіды[правіць]

Гэта ґэі - яны з зайздрасьцю глядзяць на тых, хто можа зарэестраваць свой інцэст у любой краіне сьвету

Насамрэч падобныя сэксуальныя ўзаемаадносіны цяжка назваць інцэстам. Нават, калі вы жывяцё ў краіне дзе два хлопцы ці дзьве дзяўчыны могуць зарэестраваць шлюб. Гэта ўсё нагадвае прафанацыю. У некаторых краінах дазваляецца рэестраваць шлюб нават з самім сабой, але ці мажліва назваць гэта інцэстам.

Зразумела ж не. Нават калі ў вас будзе адно прозьвішча (а калі вы пашлюбавалі самі з сабой, вам нават і ня трэба яго мяняць), нават, калі вы былі сваякамі дагэтуль. Найважлівейшай асаблівасьцю паспалітага інцэсту ёсьць інбрындынг ці кажучы папростаму кровазьмяшэньне. Канечне мяшаць пры гэтым трэба ані не кроў а нешта іншае, гэта такі паэтычны абарот сэнс якога ў выніку.

А вынік інбрындынгу ў нараджэньні нашчадкаў, кроў якіх будзе сумясью крыві абодвух бацькоў. І якім, прабачце панове, чынам атрымаецца зьмяшаць абедзьве гэтыя крыві, калі вы абодва хлопчыкі ці дзяўчынкі? Не, канечне можна скарыстацца паслугамі сурагатнае маці ці бацькі-асемяніцеля, але ж як у гэтым выпадку дасягнуць інбрындынгу? Хіба толькі паспрабаваць замест малака, паіць дзіцёнка ўласнае крывёй, але кроў будзе мяшаная ў ягоным страўніку, а не ў ягоных жылах. А без інбрындынгу інцэст ня можа лічыцца сапраўдным. Хаця падазраю, што нехта можа са мной і не згадзіцца. Ну, як сабе ведаеце, а ў мяне, панове ўсё. Калі вы яшчэ не знайшлі сабе партнэра па інцэсту, жадаю вам яго адшукаць і... добра зь ім паінбрындынгаваць.

Глядзіце таксама[правіць]