Адмін

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адмін (аператыўны здымак)

Мая прэлесьць

~ Адмін пра Адміна

Адразу бачна, што медны

~ Мая прэлесьць пра Адміна

Мэрзкі аўтаррс

~ Адмін пра таго, хто зрабіў папярэдні камэнтар

Адмін — жахлівая здань, што валэндаецца па інтэрнэтах і не дазваляе аўтарру пісаць як таму будзе заўгодна.

Брытанскія вучоныя з Інстытуту Беларускае мовы сьцвярджаюць, што Адмін (Adminus) — сын правадыра растаманаў Обі Вана, выгнаны з рэала за свае погляды, але яны яшчэ й ня тое выдумаюць, тым больш, сам Обі Ван сьцьвярджае, што яны колісь былі сябраімі і толькі.

Дарэчы, некаторыя "асобы" ўяўляюць сябе адмінамі, на самой справе ня ведаючы, што гэта такое.

45 адсоткаў рэспандэнтаў на пытаньне, "як выглядае адмін", уяўляюць сабе дзядзьку з вусамі, а на запыт "Адмін" у гугле, першае месца выпадае на "Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі". Што дыягнастычна.

Нараджэньне Адміна[правіць]

А во яшчэ прыпомніў адну вэрсію:

Колісь не было ані зямлі, ані нябёсаў, ані халеры ўвогуле. І сярод гэтага глябальнага АНІ сядзеў Прафэсар паліў люльку і піў піва. Аднойчы Прафэсар адчуў самоту і падумаў, што я ўсё п'ю ды палю, а кампаніі ня маю. І стварыў ён сабе кампанію. Стварыў Клайва Люіса ды Гаяо Міядзакі і пачалі яны ўжываць тытунь ды півас ўтраіх. Накаціўшы колькі цыстэрнаў і спаліўшы колькі вагонаў ўтраіх (адтуль і пайшоў звычай зьбірацца й вырашаць усе справы сярод добрых істотаў) яны вырашылі стварыць Сусьвет. А каб не рабіць гэта самачынна яны спачатку стварылі манґакаў і даручылі ім справу стварэньня. Сярод гэтых манґакаў і быў Адмін.

І стварылі манґакі Зямлю, Неба, воду, гарэлку, Беларусь і шмат яшчэ карысных рэчаў. І стварылі яны разнастайных жывёлаў, людзей, аўтарраў і кампы і насялілі імі Зямлю.

Пераход на цёмны бок[правіць]

Сярод манґакаў лепшым і самым спрытным быў Адмін. І ўзганарыўся ён, і пусьціў у сэрца сваё пыху, і сыйшоў на Цёмны Бок, хаця той яшчэ нават ня быў створаны.

Калі Прафэсар з паплечнікамі даведаліся аб здрадзе Адміна, яны стварылі Цёмны Бок і заслалі Адміна туды, ды каб той нават на вочы ім не трапляўся. Але Адмін працягваў свае справы. Ён стварыў Зло, раззлаваўся і пачаў рабіць іншыя шкоды. Стварыў інтэрнэты, разбаўленае піва, водку, Інстытут Беларускае мовы, брытанскіх вучоных. З іх дапамогаю стварыў трасянку і пачаў ёй карыстацца. Шмат яшчэ благіх спраў нарабіў Адмін, але мне лянота іх пералічываў, бо шмат.

Сыход у віртуальную рэчаіснасьць[правіць]

І сумна было Адміну ў Цёмным баку, таму ён стварыў у сваіх інтэрнэтах Віртуальную рэчаіснасьць і пасяліўся там. Стварыў Біла Гэйца, каб той стварыў вінду, паставіў вінду на ўсе кампы і падключыў да інтэрнэтаў. Там, седзячы ў Віртуальнае рэчаіснасьці, Адмін спакушаў людзей ды аўтарраў, каб яны сядзелі сабе ля кампоў суткамі і нават не выпаўзалі зь іх, каб не трапіць у паспалітыя рукі Прафэсара і назаўжды апрынуцца ў палоне Адміна.

Адмін у літаратуры й кіно[правіць]

Ой, а як яго толькі аўтарры не апісвалі, толькі імёны розныя прыдумвалі, каб чытачы з гледачамі ім твар не набілі.

Таксама цікава[правіць]