Ка Слука

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ка глядзіць на ўсіх бы на бандэрлёгаў

Падымііііііцсссссе вашшшшыыыыы рууууууууукі вышшшшшшшшээээй
Падыйдззззззззііііііцссссееееее блііііжжжжжжжжэээээээй,
вы чууууууецсссссе мянеееее, вы бычыцссссе мяне

~ Звычайныя паводзіны Ка падчас канцэртаў

Ка "Кірыл" Слука былы вядомы сьпявак, актор, шоўмэн, прадусэр, хаця робіць выгляд, што й дагэтуль знаходзіцца на грэбні славы. Таксама вядомы ў якасьці папулярызатара абэцэды якую ў гонар ягонай мянушцы нават назвалі "кірыліцай".

Сваё экзатычнае імя, па словах самога Ка, ён атрымаў ад бацькоў, якія, чакаюцы ягонага нараджэньня, чыталі кнігу аб Маўглі, таму нованароджанага сына вырашылі назваць у гонар кагось зь яе герояў. Маўглі і Балу здаваліся імёнамі вельмі экзатычнымі, Багіра жаночым (хаця, панове, у арыгінале Багіра - самец), а вось Ка выглядала вельмі загадкавым. Так маленькі Ка атрымаў сваё імя, якое між іншым добра рыфмуецца зь ягоным прозьвішчам. Так гэта ці не, невядома, хутчэй за ўсё, Ка дурыць нам галовы.