Лука і сыны

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Luka.jpg

Лука і сына - канечне не беларуская фірма, але мае да нашай краіны самае цеснае дачыненьне. Заснавана яна была у Піцеры, выхадцам з вілейшчыны Каралям Скарынам, спачатку мела назву "Папа Карло" і займалася выгатаўленьнем дзіцячых цацак. Хутка, стары Караль зрабіў столькі цацак, што аёй. Таму ягоны сын Лука быў вымушаны крыху адыйсьці ад сямейнага бізнэсу і заняцца выгатаўленьнем усемагчымых дудачак і вялікіх дуд.

Аднак фірма Лукі Скарыны яўна прайгравала сваім канкурэнтам з гістарычнае радзімы, майстэрне "Саўка Ігрышка", прадстаўнікі якой, на чале з самым Саўкам Ігрышкам таксама ладзілі дуды і манапалізавалі сусьветны рынак дадастварэньня на доўгія часы, ажно пакуль напрыканцы двадцатага стагодьдзя іх не скінулі з трону танныя кітайскія вырабы.

З гэтае прычыны, а таксама пракарміць і нечым заняць да таго часу нарадзіўшыхся сыноў Караля малодшага, Луку малодшага, Францішка і Міхала Агіню, Лука вырашае дастаць з паддашка падараваныя бацькам слесарныя інструмэнты, але працягваць пры гэтым займацца выгатаўленьнем музычных інструмэнтаў, якія ў тыя часу ані на Беларусі, ані ў яго родным Піцеры і нават ў Кітае не рабілі.

Лука рэгіструе фірму "Лука і сыны" і пачынае займацца гітарамі, якія ў тыя часы трэба было прывозіць аджно з Амерыкі, на апошнія грошы, Лука набывае два амерыканскіх інструмэнты. Адзін зь іх разьбірае і дасканала вывучае канструкцыю, потым робіць па ягоных кальках уласны і зьвярае яго з другой гітарай. Ужо праз поўгады, апынуўшыся ў даўгах Лука стварае першыя колькі найдакладнейшых копій. Прадаўшы іх, Лука аддае даўгі, а на тыя грошы, што яшчэ засталіся працягвае эксперымэнты.

Лука і эпоха джаза[правіць]

Сын Лукі стварае першую бас-гітару[правіць]

Асноўны артыкул Францішак Скарына

Лука і сыны сёньня[правіць]

Глядзіце яшчэ[правіць]