Лявон Вольскі

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асноўнае аблічча Вольскага

Лявон Вольскі - народны сьпявак, гусьляр, актор, манцёр, мамант, казачны гном і журналіст. Але адно Менскае Жарэ-а распаўсюджвае байкі, быццам той сапраўды існуе, ды жыве ў Беларусі, як і Дзед Мароз. Граждане зь якімі быццам бы Вольскі некалі жыў у нейкай таямнічай дзяржаве НРМ ганьбяць Лявона за пераход на бок сілаў Крамбамбулі. Таксама вінаваціцца ў разьліве піва ў Вінніцы.

Асабліва буйныя Глюкі ўжо сьведчаць, што Лявона занесла ў манархісты. Яны ж цьвердзяць, што на ўласныя вочы бачылі відэа з ім ў ролі пісара-кака-лябаранта лютага ворага мрояў аб незалежнай рэспубліцы - караля Барахлея.

З усяго вышэйузгаданага некаторымі даследнікамі робяцца вывады, што Лявон Вольскі насамрэч - гэта не адна асоба, а хутчэй за ўсё пяцёра ці шасьцёра братоў блізьнятаў. А найбольш сьмелыя экспэрты робяць выснову, што Лявон Вольскі можа быць неверагодна рэдкім генетычным захворваньнем (накшталт Хваробы Даўна), якая прымушае хворага, незалежна ад узросту ці палавой пыналежнасці выглядаць, як саракагадовы дзядзька з пафарбаванымі валасамі і гітарай у руках, у асабліва цяжкіх выпадках, хворыя яшчэ граюць на сынтэзатары і сьпяваюць дурнымі галасамі песенькі пра Саўку Ігрышку.

Заява канечне больш чым сьмелая, але якім яшчэ чынам мажліва растлумачыць, што Вольскі займаецца ў Беларусі ўсімі справамі адначасова, толькі што на пасадзе прэзыдэнта замест яго сядзіць нейкі чалавек з вусамі, хаця зь іншага боку, калі ўлічваць тое, што Вольскі і сам адчасу адпускае вусы існуе падазрэньне, а ці не ён часам гэтую справу выконвае.