Паўдурапедыя:Як ствараць артыкул

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Што такое добры артыкул?[правіць]

Паўдурапедыя гэта пародыя на Вікіпэдыю. То бок артыкулы будуюцца па тых самых прынцыпах, што й Вікіпедыя, але пры гэтым зьмест высасаны з пальца і даведены да абсурду.

Канцэпцыя[правіць]

Паўдурапедыя праект цалкам апалітычны і не падтрымлівае анікога з палітыкаў, дзяржаўных утварэньняў ці недзяржаўных арганізацыяў, кожны мае права на аб'ектыўна-абсурдны артыкул. Так сама пажадана не навязваць анікому свае музычныя, літаратурныя, сэксуальныя і г.д. густы, калі яны не адпавядаюць густам тых, хто пачынаў гэты праект: фэнтэзі, анімэ, Толкін, Зорныя Бойкі, Тэры Пратчэт. Не забывайцеся, што гэта праект беларусаў і для беларусаў, таму ня трэба празьмерна кранацца тых тэмаў, якія ня блізкія ў Беларусі, ці ўвогуле ня маюць да яе аніякага дачыненьня. Таксама, ваш артыкул павінен быць напісаны т.з. тарашкевіцай, то бок беларускай мовай у клясычным правапісе. Калі вы дрэнна ведаеце беларускую мову, ці карыстаецеся Google Translate, спачатку дайце ведаць аб сваім артыкуле каму-небуддзь з адміністратараў

Актуальнасьць[правіць]

Першым чынам імкніцеся дапісаць тыя артыкулы, якія маюць малы зьмест, ці тыя артыкулы якіх яшчэ няма, але на іх маюцца спасылкі зь іншых старонак.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртацца[правіць]

Калі ў вас зьявяцца будзь якія пытаньні зьвяртайцеся да мяне O'Patryck 16:17, 18 Сакавік 2015 (UTC)

  • "Interwiki"