Прафэсар

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прафэсар за працай

Колісь быў час, калі быў толькі Прафэсар. Дакладней спачатку не было нават часу, бо час быў прыдуманы Прафэсарам.

Колісь не было піва, але Прафэсар прыдумаў піва, каб мець магчымасьць яго піць. Але каб зручней было яго піць, Прафэсар прыдумаў келіх. Каб мець магчымасць адпачыць ад усягачаснага трыманьня келіху, прафэсар прыдумаў столік у шынку, а потым і сам шынок. А каб было весялей піць піва, прафэсар прыдумаў сяброў-сабутэльнікаў, а разам з сябрамі, ён стварыў Зямлю і іншыя плянэты.

І стварыў прафэсар тытунь, а потым яшчэ і люльку. Нарэшце яны з сябрамі прыдумалі, што тытунь можна запхаць ў люльку і паліць. І гэта ім спадабалася, з тых часоў яны сустракаліся ў шынку, сядалі за столік, пілі піва і палілі люльку.

Колісь не было людзей і жывёлаў, але Прафэсару і сябрам зрабілася самотна, таму яны стварылі людзей, жывёлаў, партызанаў, а каб ім было дзе жыць і чым сілкавацца, стварылі яны дрэвы і іншыя расьліны.

Колісь не было мовы і ніхто ні зь кім не размаўляў, але Прафэсар з сябрамі, каб зручней было дамаўляцца аб тым, штоб яшчэ такое зрабіць, прыдумалі мову і назвалі яе беларускай, чаму менавіта беларускай ня ведае ніхто, але хутчэй за ўсё таму, што трэба было, каб яна неяк называлася.

Колісь не было кніг, але Прафэсар стварыў кнігі, каб людзі маглі чытаць іх і набірацца розуму. І былі кнігі гэтыя мастацкімі, а яго сябра Клайв Льюіс прыдумаў навуковыя і філязофскія і рэлігійныя кнігі, а пасьля таксама напісаў колькі кніг мастацкіх.

Колісь не было анічога, але ўсё было прыдумана.

Стварэньне Адміна[правіць]

Асноўны артыкул Адмін

Адмін - яшчэ маленьечкі, прыгожанькі

Калі ствараў Прафесар з сябрамі людзей, спачатку хацелі яны стварыць людзей самі, але вырашылі, што за той час пакуль яны людзей ствараць будуць у іх піва зробіцца цёплым і люльгі загаснуць. Таму стварылі яны Адміна і падобных яму, каб стваралі людзей, жывёлаў, расьліны і не блыталіся пад нагамі, перашкаджаючы весьці паспалітыя размовы.

І вырашыў Адмін, што ён сам той яшчэ прафэсар і вырашыў рабіць не так, як яму загадалі, а наадварот. І пачаў ён абы што рабіць і не спадабалася гэта Прафэсару і ягоным сябрам. Таму выкінулі яны Адміна зь ліку тых, хто займаецца стварэньнем і праклялі яго, і сказалі, што адгэтуль нічога ўжо стварыць ня зможа, але толькі паскудзіць тое, што іншыя стварылі. Такім было пакараньне ганарлівага Адміна.

І плакаў Прафэсар і колькі год ня піў піва, і колькі год люлькі не паліў. Пісаў Адміну па мылу, каб той пакаяўся і вярнуўся. Але Адмін быў сьляпы і глухі ад свайго гонару. Аднак, праз час ня гледзячы на боль душы, супакоіўся прафэсар і зноўку пачаў піць піва зь люлькаю ў любімым шынку, зь любімымі сябрамі. І вырашыў Прафэсар, што болей ніколі ня будзе мець справы з такімі істотамі, як Адмін і што акрамя сяброў сваіх, будзе мець справу толькі зь людзьмі, таленавітымі, але не ганарлівымі.

І сталася так. І с таго часу вучнямі і паплечнікамі Прафэсара, акрамя сяброў былі толькі паспалітыя людзі - Францішак Скарына, Аляксандр Рыгоравіч, Льюіс Кэрал і падобныя ім.

Жыцьцё і навуковая праца пасьля здрады Адміна[правіць]

Працоўнае месца Прафэсара заўсёды ў прадчаканьні яго аб'яўленьня

Губіць людзей не піва,
губіць людзей вада

~ Адна з першых пастановаў Прафэсара

Як вядома, усю мастацкую літаратуру ў сьвеце спачатку пісаў выключна Прафэсар. Яго ж лепшы сябра Клайв Льюіс, займаўся толькі навуковай працай. Але аднойчы, калі мэтры знаходзіліся ў празьмерна вясёлым настроі, яна вырашылі паспрачацца, што будзе, калі яны паспрабуюць зрабіць наадварот. Міядзакі таксама запрашалі далучыцца да спрэчкі, але ён адмовіўся рабіць штосьці акрамя анімэ.

Ну і дык вось, вырашылі сябры, што Прафэсар напіша навуковую працу, а Льюіс мастацкую кнігу, а судьдзёй зрабілі Міядзакі, каб ад адказнасьці не адмаўляўся.

Праз тыдзень Прафэсар прынёс ува ўлюбёны шынок падручнік для кіраўніка-пачаткоўца "Уладар Пярсьцёнкаў", а Льюіс навэлу з жыцьця пацыентаў шпіталя для алькаголікаў "Хронікі Нарніі". Аднак ня гледзячы на тое, што і судьдзя і канкурэнт станоўча ахарактэрызавалі працу хожнага з супернікаў, абняўшыся, сябры вырашылі больш не ступаць на сьцежку адзін аднога.

Мінаў час. Прафэсар пісаў кнігі, вучыў моладзь і займаўся навуковай дзейнасьцю. Займаўся, займаецца і працягвае займацца. І як толькі мы пазнаем, штось новае пра яго, адразу ж вам напішам.

Глядзіце яшчэ[правіць]