Францыя

З пляцоўкі Паўдурапедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эйфелева вежа

„Калі двое сварацца, капітулюе Францыя“

~ Джордж Буш

Францыя - гэта частка Эўропы, якую ніхто не хоча. Адзінай важнай рэччу Францыі зьяўляецца Апора лініі электраперадач (вядома таксама пад назвай "Эйфэлева вежа"). Сталіцай Францыі ўжо больш за 100500 гадоў з'яўляецца Парыж (горад на Сене, на якой быў сабака). Брытанскія вучоныя высветлілі, што большасць насельніцтва Францыі складаюць французы. Адным з найбольш вядомых французаў быў Кароль-Сонца, aka Кароль-дзіця. Напрыканцы 18 стагоддзя ў Францыі напрацягу 15 гадоў адбыліся ажно 4 рэвалюцыі. 14 ліпеня 1789 года ў знак змены улады была ўзятая каралеўская турма Бастылія. Гэтая падзея настолькі спадабалася народу, што з таго часу яе амаль кожны год паўтараюць. Адпаведна 14 ліпеня атрымала назву "Дзень Бастыліі" і святкуецца з вялікім размахам. Пасля таго, як на чале Францыі стаў торт Напалеон, краіна стала імпэрыяй. Сярод звычаяў французаў можна назваць піцьцё алькаголю ды ядзеньне сыру і жаб, адкуль пайшла іхняя мянушка.


Краіны Эўропы
Азэрбайджан | Альбанія | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Ватыкан | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Малдова | Мальта | Манака | Нарвэгія | Нідэрлянды | НРМ | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Расея | Македонія | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турэччына | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія